​​Кажуць, беларусы прачнуліся ў 2020 г. Але ёсць і тыя, хто ніколі не спаў. Шмат гадоў яны змагаліся…

​​Кажуць, беларусы прачнуліся ў 2020 г. Але ёсць і тыя, хто ніколі не спаў. Шмат гадоў яны змагаліся без падтрымкі, не ведаючы, ці давядзецца ўбачыць абуджэнне народа. Ці магло б адбыцца без іх тое абуджэнне?

Пасля Плошчы-2010 палонныя кандыдаты ў прэзідэнты выбачыліся перад лукашэнкам. Усе, акрамя Міколы Статкевіча. Людзі хацелі захаваць сябе, а для Статкевіча захаваць сябе значыла захаваць павагу да сябе.

Салдат па прафесіі, ваяр па прызванні. Ён служыць не прэзідэнту ці дзяржаве – ён служыць народу. Чалавек слова і чалавек справы, а галоўная яго справа і мэта – незалежная Беларусь. Часам з паплечнікамі, часам адзін. Людзі побач маглі стаміцца, сысці, з’ехаць і пачаць высвятляць, хто большы патрыёт, а хто агентура. А Статкевіч не мог. Бо інакш хто застанецца, каб змагацца за Беларусь?

Год, як знікла сувязь с Міколам Статкевічам. Пацукі, мабыць, трымаюць яго ў шіза, бо пастаянная адзінота ламае людзей, і менавіта гэтага чалавека ім вельмі хочацца зламаць.

Але самая чорная адзінота  – не ў сценах камеры. Сапраўдная адзінота – не спаць, калі спяць усе астатнія. Статкевіч перажываў яе шмат гадоў, і яна не зламала яго. А потым яна знікла назаўсёды. Бо ўсе прачнуліся.

Свабоду Міколе Статкевічу!
Жыве Беларусь!