У Беларусі заўважылі іранскіх інструктараў, якія навучаюць расійскіх ваенных і каардынуюць запускі д…

У Беларусі заўважылі іранскіх інструктараў, якія навучаюць расійскіх ваенных і каардынуюць запускі дронаў-камікадзэ па тэрыторыі Украіны. Пра гэта паведамляе Цэнтр нацыянальнага супраціву.

Групу афіцэраў Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі Ірана бачылі ў вёсцы Мікулічы Гомельскай вобласці. Па дадзеных Цэнтра, яны знаходзяцца пад узмоцненай аховай расійскіх нацгвардзейцаў і афіцэраў ФСБ.

Іран афіцыйна абвяргае абвінавачванні ў пастаўцы зброі для расійскіх войскаў, а самі спрабуюць выдаваць іранскае абсталяванне пад уласную распрацоўку.