Брэст назвалі другім па папулярнасці сярод турыстаў горадам Беларусі. Сярод

Мінск Навіны

Брэст назвалі другім па папулярнасці сярод турыстаў горадам Беларусі. Сярод замежнікаў пераважаюць расіяне.

Брэсцкі гарвыканкам заявіў, што Брэст займае другое месца ў Беларусі па колькасці турыстаў, саступаючы толькі Мінску. На абласны цэнтр прыпадае больш за 76% турыстычнага патоку ў рэгіёне.

Асноўную частку турыстаў складаюць грамадзяне Беларусі і Расіі. Сярод замежных падарожнікаў пераважаюць расіяне. Таксама ў Брэст прыязджаюць турысты з Кітая, Казахстана і Узбекістана.

За студзень — кастрычнік 2026 года Брэсцкую крэпасць наведалі 720,5 тысячы чалавек, з якіх 220,6 тысячы — замежнікі з 51 краіны. За ўвесь 2025 год мемарыял наведалі больш за 723 тысячы чалавек.

Дакладную долю расіян сярод замежных турыстаў у гарвыканкаме не назвалі.

Сярод найбольш наведвальных месцаў Брэста — Брэсцкая крэпасць, Алея каваных ліхтароў на вуліцы Гогаля і пешаходная Савецкая вуліца.

Паводле звестак гарвыканкама, у горадзе налічваецца 487 аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны і іншых славутасцяў.