
Генпракуратура патрабуе ад дзяржаўных медыяў правільна пісаць пра генацыд беларускага народа. Бо таго, хто піша пра генацыд беларускага народа няправільна, трэба судзіць і пасадзіць за “экстрэмізм”. А паколькі нават дзяржаўныя медыі ўжо не спраўляюцца — пракуроры гатовыя вычытваць іх артыкулы перад публікацыяй.
Удзельнікі “Клуба галоўных рэдактараў” прапануюць не спыняцца на паўмерах. Чаму Генпракуратура сама не можа напісаць усе артыкулы пра генацыд беларускага народа, навошта да гэтага дагэтуль падключаюць журналістаў?
Цалкам свежы выпуск “Клуба галоўных рэдактараў” глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=gun3ab4Xdok