«Newsmax Україна»: тэлеканал ва Украіне пра Беларусь Праграму пра падзеі

Мінск Навіны

«Newsmax Україна»: тэлеканал ва Украіне пра  Беларусь

Праграму пра падзеі ў Беларусі вядзе Ігар Тышкевіч і яна выходзіць раз на тыдзень. Апошні выпуск прысвечаны  «варыянтам для Беларусі, Лукашэнкі і Ціханоўскай» у кантэксце «вайны і міру ва Украіне», — паведамляе БАЖ.

Беларускай мовы ў перадачы няма. Вядоўца размаўляе па-ўкраінску, а госці — па-ўкраінску, па-расейску ці па-ангельску. Паводле Тышкевіча, прычына выключна тэхнічная.

«Кожны запіс праграмы будзе перакладацца на 4–5 моваў для вяшчання ў рэгіёне. На жаль, перакладу з/на беларускую фірма, што надае такія паслугі, пакуль не забяспечвае».

Тышкевіч спадзяецца, што рашэнне гэтай праблемы ў будучыні знойдзецца.