
У Менску прэзентавалі пераклад Карану на беларускую мову
Пераклад прэзентавалі 19 лістапада ў Менскай саборнай мячэці. Над ім працавалі перакладчык Аляксей Ісмаіл Краўцоў і імам Давуд Радкевіч.
Падчас імпрэзы таксама паказалі факсіміле беларуска-польскага перакладу Карану, завершанага імамам Ур’яшам Шламовічам 16 лістапада 1686 года.