
Павел Севярынец жорстка адказаў Сяргею Ціханоўскаму праз словы пра беларускую мову
На сваім стрыме Сяргей Ціханоўскі раскрытыкаваў Святлану Ціханоўскую за публічнае ўжыванне беларускай мовы падчас свайго стрыму ў Нью Йорку ў летась:
«Навошта яна наогул там па-беларуску загаварыла? Усе вакол па-руску гавораць. Яна ўдома па-расейску размаўляе, думае па-расейску. Я таксама гавару па-расейску. Гэта ж непавага да вядоўцы стрыму і да беларусаў, якія прыйшлі. Ну, гавары па-расейску. Ну, якія праблемы?»
Севярынец жа назваў выказванні Ціханоўскага «чырвонай рысай» і заявіў, што беларус, які патрабуе пераходзіць на рускую мову і публічна грэбуе беларускай, губляе яго павагу.
«Гэта дзіч, дружа. Гэта чырвоная рыса»
– напісаў Севярынец.
Ён таксама заклікаў Ціханоўскага папрасіць прабачэння перад беларусамі і сказаў, што Святлана Ціханоўская заслугоўвае павагі за сваю ролю ў падзеях 2020 года і гады барацьбы пасля іх.