Прарасейскі валанцёр з Беларусі распавёў, што ў расейскіх шпіталях замоўчваюць

Мінск Навіны

Прарасейскі валанцёр з Беларусі распавёў, што ў расейскіх шпіталях замоўчваюць нястачы: «Патрэбныя трусы, шкарпэткі, мыліцы»

Менскі пісьменнік і памагаты расейскіх акупантаў Мікалай Гаўрылаў, які возіць дапамогу расейскім вайскоўцам ад Свята-Елісавецінскага манастыра, распавёў пра недахоп неабходных рэчаў у шпіталях, куды масава паступаюць параненыя.

Паводле яго, медсёстры нават скідваліся на бульбу, каб прыгатаваць суп. Пры гэтым кіраўніцтва шпіталяў, як сцвярджае валанцёр, забараняе прымаць гуманітарную дапамогу і патрабуе казаць, што ўсяго хапае:

У іх масава паступаюць параненыя – абгарэлыя, абмарожаныя, у цяжкім стане. Нічога няма, нават прасцінаў. А медсёстры кажуць: «Нам загадчык загадаў не прымаць дапамогу і казаць, што ўсяго хапае». А ў іх саміх у вачах – усё, што яны думаюць пра гэтую вайну.

Сярод неабходнага ён назваў бялізну, шкарпэткі, мыліцы, а таксама медыкаменты, у тым ліку Левамеколь і Бетадзін.

На пост прарасейскага валанцёра звярнула ўвагу «Хрысціянская візія»

Асцярожна! Відэа можа вас устурбаваць