
Падчас візіту ў Львоў дарадца па пытаннях дыпламатыі Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі застаў камбінаванную атаку на Львоў. Каля 6 гадзін Шахеды і крылатыя ракеты Калібр білі па інфраструктуры горада. Адзін з удараў прыйшоўся па чыгуначнай станцыі — у выніку загінулі два чалавекі, яшчэ як мінімум сямёра атрымалі раненні.
На відэа Дзяніс распавядае, як на асабістым досведзе адчуваецца тыповая рэальнасць украінцаў зараз.