
Чым займаецца ўнучка Лукашэнкі ў МЗС. Вікторыя Дзятлава курыруе ўсходні кірунак
Дачка Віктара Лукашэнкі, Вікторыя Дзятлава (Лукашэнка), атрымала пасаду другой сакратаркі МЗС у лютым 2024 года. У міністэрстве яна курыруе ўсходні кірунак – рэгіёны, куды рэгулярна наносіць візіты яе бацька.
Дарэчы, фармальна адзіная афіцыйная праца Віктара Лукашэнкі – кіраўніцтва Нацыянальным алімпійскім камітэтам (НАК). Аднак менавіта ён у статусе спецпрадстаўніка лётае ў арабскія краіны на перамовы ад Беларусі. Як высветліла «Бюро», развіццё такіх міждзяржаўных дамоўленасцяў адбываецца ўжо ў Мінску пры непасрэдным удзеле яго старэйшай дачкі – Вікторыі.