Лукашэнка прапануе планамернае размеркаванне працоўных рэсурсаў у Беларусі

Мінск Навіны

Лукашэнка хоча вярнуць прыгоннае права, і гэта не перабольшванне

«Яшчэ раз кажу, нікуды не імкніцеся. Без яго з гаспадаркі ніхто не з’едзе. Старшыня райвыканкаму прымае канчатковае рашэнне, куды завезці. Гэта называлася і называецца планамернае размеркаванне працоўных рэсурсаў у краіне. Таму шалтай-балтай і злачыннасць падвышаць у гарадах нам не трэба».

– заявіў нядаўна Лукашэнка.

Віталь Цыганкоў тлумачыць, ці магчыма рэалізаваць такі план:

Юрыдычна забараніць чалавеку звольніцца або змяніць месца жыхарства на сёння не выглядае магчымым. Аднак стварыць такія адміністрацыйныя і эканамічныя ўмовы, каб ён фактычна не мог сысці з гаспадаркі, – цалкам рэальна. Райвыканкамы будуць спрабаваць кантраляваць, хто і куды пераходзіць, выкарыстоўваючы залежнасць ад жытла, службовых кватэраў, сацыяльных выплатаў ды іншых рэсурсаў.

Чаму рэжым абвінавачвае вяскоўцаў у дармаедстве, змяншае сацыяльную падтрымку насельніцтва і замест яе дабіваецца дысцыпліны?

Чытайце цалкам ў нашым матэрыяле

Адкрыць спасылку ў Беларусі