
Нарвегія і Эстонія не будуць дапускаць беларускіх cпартоўцаў да міжнародных спаборніцтваў, пакуль ідзе вайна ва Украіне
Пра гэта заявілі ўлады абедзвюх краін на фоне рашэння міжнародных спартыўных федэрацый змякчыць абмежаванні для спартоўцаў з Беларусі і Расеі, калі тыя выступаюць у нейтральным статусе.
МЗС Нарвегіі паведаміла, што краіна будзе адмаўляць ва ўездзе прафесійным спартоўцам і супрацоўнікам, якія іх суправаджаюць. У такім выпадку Іміграцыйная служба і паліцыя вышлюць іх з краіны.
Эстонія таксама паведаміла Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (FIS), што не дазволіць беларускім і расейскім спартоўцам выступаць на сваёй тэрыторыі.