
Луіза Піпія – 27-гадовая сястра нядаўніх палітвязняў, братоў Цімура і Тамаза Піпія. Ужо больш за месяц яна не выходзіць на сувязь з роднымі. Пра гэта «Люстэрку» паведаміў яе брат Тамаз.
У 2022 годзе з-за рэпрэсій яна выехала ў Грузію, а пазней – у Швейцарыю, адкуль родам яе муж. Там у яе нарадзіўся сын Міхась. Сям’я жыла ў горадзе Санкт-Галлен. Па словах Тамаза, яны з сястрой былі ў добрых адносінах і падтрымлівалі сувязь. Аднак з 23 верасня яна перастала выходзіць на сувязь.
«Яна не адказвае ні па сотавым тэлефоне, ні ў сацсетках. Нікому не адказвае, нічые гісторыі нават банальна не праглядае. Я ўжо ня ведаю, што думаць».
Па словах Тамаза, з мужам Луізы таксама немагчыма звязацца. З тымі знаёмымі, да якіх атрымалася дастукацца, яна размаўляць перастала.
Браты Луізы – Цімура і Тамаза Піпія арыштавалі ў верасні 2020 года і асудзілі па крымінальных артыкулах. Вызвалілі вясной 2026 года і вывезлі ў Літву. Цяпер яны чакаюць дакументы і не могуць пакідаць краіну.