Сёння на папцы Святланы Ціханоўскай — Вацлаў Арэшка. 71-гадовы палітолаг, культуролаг і актывіст не…

Мінск Навіны

Сёння на папцы Святланы Ціханоўскай — Вацлаў Арэшка.

71-гадовы палітолаг, культуролаг і актывіст незалежнага прафсаюза РЭП быў асуджаны да 8 гадоў увязнення. Сёння ён знаходзіцца ў ПК № 22 («Воўчыя норы»).

У няволі Вацлаў практычна страціў зрок. Ён не можа самастойна чытаць і пісаць, а па камеры і атрадзе перасоўваецца навобмацак, праз што часта падае і атрымлівае траўмы. Нягледзячы на крытычны стан, належнай медыцынскай дапамогі ён не атрымлівае, а ў афармленні інваліднасці яму адмаўляюць.