
Больш за 3500 украінскіх дзяцей і прымусовая праца. Што ЗША пішуць пра Беларусь у новым дакладзе
Дзярждэпартамент ЗША пакінуў Беларусь у найгоршай катэгорыі краін па барацьбе з гандлем людзьмі. У дакладзе гаворыцца пра прымусовую працу ў ЛПП і калоніях, а таксама пра перавозку ў Беларусь больш як 3500 украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый.
Пры гэтым беларускія ўлады ўпершыню за пяць гадоў дамагліся абвінаваўчага прысуду ў справе аб гандлі людзьмі, але гэтага не хапіла для паляпшэння ацэнкі.
Што яшчэ змянілася ў дакладзе і якія прэтэнзіі ЗША выказваюць афіцыйнаму Менску – чытайце на сайце «Белсату».