
Літоўскія кансерватары хочуць увесці ўсеагульны вайсковы прызыў з 2030 года
Паводле апытанняў 76% жыхароў Літвы падтрымліваюць такую прапанову.
Ініцыятарам выступіў кіраўнік фракцыі кансерватараў у Сейме Лаўрынас Кашчунас. Прапанова прадугледжвае адмову ад выпадковага адбору прызыўнікоў. Жанчыны змогуць служыць добраахвотна.
Цяпер у Літве прызыўнікоў адбіраюць выпадковым чынам з улікам вызначанай колькасці вайскоўцаў, якіх плануюць прызваць.