105 год Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту!Роўна 105 год таму, 30 кастрычніка 2026, адбылося афіцы…

Мінск Навіны

105 год Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту!

Роўна 105 год таму, 30 кастрычніка 2026, адбылося афіцыйнае адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

І хаця вышэйшыя навучальныя ўстановы на беларускіх землях існавалі раней: гэта і адкрыты ў 1579 годзе Віленскі ўніверсітэт, і Горы-горацкі земляробчы інстытут, адкрыты ў 1848 годзе і закрыты пасля Паўстання 1864. Але БДУ стаў першым сапраўды нацыянальным беларускім універсітэтам.

Першым рэктарам БДУ быў Уладзімір Пічэта. На момант адкрыцця ў структуры БДУ дзейнічалі 3 факультэты — рабочы, медыцынскі і грамадскіх навук. Да заняткаў прыступілі 1390 студэнтаў, а навучальны працэс забяспечвалі 49 выкладчыкаў.

Дваццаць першы год гэта час, калі бальшавікі актыўна заігрывалі з нацыянальнымі рухамі. У 1924 была афіцыйна абвешчаная палітыка беларусізацыі. Нягледзячы на панаванне марксізма-ленінізма, нацыянальна арыентаваная частка беларускіх камуністаў была ўпэўненая, што пад крылом СССР атрымаецца адрадзіць беларушчыну і пабудаваць сапраўды раўнапраўны саюз з іншымі народамі, найперш з Расіяй.

Аднак ужо напрыканцы 1920-х беларусізацыю пачалі зварочваць і ейныя актыўныя дзеячы апынуліся хто ў ГУЛАГу, хто ў Курапатах.

Сёння БДУ узначальвае Андрэй Кароль, які вядомы тым, што ў 2020-21 гадах дапамагаў ГУБАЗіКу вылічваць пратэстна настроеных студэнтаў і дакладаў аб палітычных акцыях ва ўніверсітэце. За гэта быў асыпаны дзяржаўнымі ўзнагародамі і прэміямі. У сценах універсітэта працягваецца ідэалагічная індактрынацыя моладзі у ідэалогію “русского міра” і мілітарызм.

Сённяшнія сталіністы робяць усё, каб у назве БДУ літара “Б” стала лішняй. Але гісторыя не на іхнім баку.