Памятаючы тых, КАГО стралялі ў Курапатах, варта памятаць і ХТО страляўЧалавек у форме на здымку – Ул…

Мінск Навіны

Памятаючы тых, КАГО стралялі ў Курапатах, варта памятаць і ХТО страляў

Чалавек у форме на здымку – Уладзімір Усцінавіч Нікіцін. Расеец. Член партыі з 1926 г. Адукацыя сярэдняя. У БССР служыў як мінімум з 1937 году. У 1939 кіраваў камендатурай НКВД у Менску, якая і займалася растрэламі ў Курапатах.

Сярод узнагародаў Нікіціна – два ордэны чырвонай зоркі. Другі атрымаў у 1944-м – за
генацыд чачэнцаў ды інгушоў. А вось першы – у 1938 годзе. Здаецца, вайны няма, за што? Ці не за генацыд беларусаў?..

У 1991 годзе ён быў яшчэ жывы (93 гады). Спакойна сабе жыў у маскоўскай кватэры. Толькі размаўляў ужо слаба – пасля інсульта. Там жа і памёр, верагодна. Спакойна. У сваім ложку.

Вось так. “Не стареют душой ветераны…”