Расея афіцыйна выйшла з Еўрапейскай канвенцыі супраць катаванняў з 30 кастрычніка 2025 года

Мінск Навіны

Расея афіцыйна выйшла з Еўрапейскай канвенцыі супраць катаванняў

Закон аб дэнансацыі Канвенцыі Пуцін падпісаў 29 верасня 2025 года, а 30 кастрычніка Масква афіцыйна паведаміла Савету Еўропы пра сваё рашэнне.

Канвенцыя дазваляла Еўрапейскаму камітэту па перадухіленні катаванняў праводзіць незалежныя інспекцыі турмаў і іншых месцаў зняволення. Цяпер гэты механізм больш не будзе дзейнічаць на тэрыторыі Расеі.

Расея далучылася да дакументу ў 1998 годзе.