МЗКЦ удзельнічае ў выкананні 15 расейскіх дзяржаўных абаронных замоваў, пастаўляючы шасі для тэхнікі

Мінск Навіны

BELPOL: МЗКЦ бярэ ўдзел у выкананні расейскіх дзяржаўных абаронных замоваў

Паводле дакументаў, атрыманых аб’яднаннем былых беларускіх сілавікоў, МЗКЦ бярэ ўдзел у 15 дзяржаўных абаронных замовах Расеі. Завод пастаўляе шасі для вайсковай тэхнікі, у тым ліку на базе якіх размяшчаюць ракетныя комплексы «Іскандэр».

Рухавікі для гэтай тэхнікі пастаўляе расейскі Тутаеўскі маторны завод. BELPOL сцвярджае, што такім чынам беларускі вытворца ўбудаваны ў сістэму забеспячэння расейскага войска.