
Калі рэспубліканцы прайграюць на прамежкавых выбарах у Кангрэс, рух MAGA будзе знішчаны. Гэта тычыцца не толькі ЗША але і краін, дзе набралі сілу партыі, якія так ці інакш ідэнтывікавалі сябе з трампізмам. Гаворка ідзе ў тым ліку пра Польшчу, мяркуе палітолаг Гай Сорман.
Ультраправыя рухі ў Германіі, Польшчы, Венгрыі і Лацінскай Амерыцы страцяць сваю галоўную падтрымку і галоўны пункт адліку. Для іх набліжаецца Судны дзень. Такім чынам, трампізм як ідэалогія разваліцца не толькі ў Злучаных Штатах, але і ў Еўропе. Дарэчы, даволі паказальна, што Мелоні ў Італіі і Ле Пэн у Францыі ўжо дыстанцыяваліся ад Трампа, фактычна сказаўшы: “Не, мы не маем да гэтага ніякага дачынення”.
На думку Сормана, на сёння Трамп — адзіны сур’ёзны саюзнік польскіх правых. І гэта актыў, які яны хутка страцяць.
У доўгатэрміновай перспектыве трампізм стане чымсьці накшталт дзікага анекдота ў гісторыі ЗША
, — перакананы палітолаг.