
Наш знакаміты мастак Напалеон Орда амаль 25 гадоў пражыў у вымушанай палітычнай эміграцыі. І ўвесь гэты час расейскія ўлады спрабавалі забраць яго маёнтак Варацэвічы: накладалі арышт, уводзілі абмежаванні, патрабавалі выплат. А маці мастака за перапіску з сынам да самай смерці заставалася пад наглядам паліцыі, піша сайт «Карона Вітаўта».
Напалеон Орда з’явіўся на свет 11 лютага 1807 года ў сям’і Міхала і Юзафіны ў Варацэвічах, тады ў Кобрыньскім павеце Гарадзенскай губерні, цяпер у Іванаўскім раёне Берасцейскай вобласці Беларусі. Акрамя яго ў сям’і было яшчэ і чатыры дачкі: старэйшыя Юзэфа, Ганна, Эмілія і малодшая Гартэнзія. У 1809 годзе галава сям’і Міхал памёр, і ўвесь цяжар па выхаванню дзяцей лёг на плечы маці.
Падрабязней. Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.