


Беларусы Варшавы ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі і ўсіх ахвяр рэпрэсій
8 лістапада беларусы Варшавы выйшлі на чарговую акцыю, прысвечаную памяці Рамана Бандарэнкі і ўсіх беларусаў, якія загінулі ў выніку забойстваў, катаванняў і рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі.
8 лістапада беларусы Варшавы выйшлі на чарговую акцыю, прысвечаную памяці Рамана Бандарэнкі і ўсіх беларусаў, якія загінулі ў выніку забойстваў, катаванняў і рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі.
Мы памятаем. Мы салідарныя. Мы не маем права маўчаць. Памяць пра загінулых, падтрымка тых, хто змагаецца за праўду і справядлівасць, і супольнае супрацьстаянне гвалту аб’ядноўваюць нас.