У Фарным касцёле Гродна рэстаўруюць алтар XVIII стагоддзя. Адкрыць яго плануюць у 2027 годзеУ Фарны…

Мінск Навіны

У Фарным касцёле Гродна рэстаўруюць алтар XVIII стагоддзя. Адкрыць яго плануюць у 2027 годзе

У Фарным касцёле Гродна аднаўляюць драўляны алтар Святога Язафата, як мяркуецца, створаны ў пачатку XVIII стагоддзя. Спецыялісты ўмацоўваюць ацалелыя дэталі, замяняюць разбураныя і здымаюць пазнейшыя слаі фарбы. Завяршыць работы плануюць у 2027 годзе перад пачаткам Вялікага посту, піша hrodna.life са спасылкай на «Гродно Плюс».

Перад рэстаўрацыяй спецыялісты даследавалі стан алтара. У цэлым ён захаваўся дастаткова добра, але некаторыя элементы разбурыліся ад часу і насякомых — іх давядзецца замяніць.

Працяг па спасылцы. Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.