35 гадоў таму адбыўся Устаноўчы з’езд Беларускага згуртавання вайскоўцаў12–13 кастрычніка 1991 года …

Мінск Навіны

35 гадоў таму адбыўся Устаноўчы з’езд Беларускага згуртавання вайскоўцаў

12–13 кастрычніка 1991 года ў Мінску прайшоў Устаноўчы з’езд Беларускага згуртавання вайскоўцаў (БЗВ) — арганізацыі, якая ўзнікла падчас жнівеньскага путчу. На з’езд сабраліся больш за сто дэлегатаў з розных рэгіёнаў СССР. Сярод галоўных задач БЗВ былі стварэнне беларускага войска, абарона дзяржаўнага суверэнітэту, выхаванне патрыятызму і нацыянальнай годнасці.

БЗВ удзельнічала ў распрацоўцы дакументаў для вайсковай рэформы, выступіла ініцыятарам Антыкрызіснага пагаднення ў абарону суверэнітэту, выдала масавым накладам нарыс «Забытая слава».

8 верасня 1992 года арганізацыя правяла на плошчы Незалежнасці ў Мінску прысягу на вернасць Беларусі. У сакавіку 1993-га БЗВ арганізавала марш «Народ, барані сябе сам!» у абарону незалежнасці.

Пра кароткую, але насычаную гісторыю БЗВ і тое, як арганізацыя паступова страціла магчымасць дзейнічаць у войску, успамінае яе першы старшыня Мікалай Статкевіч.