
Памерла легендарная кіраўніца “Харошак” Валянціна Гаявая. Сёлета ёй споўнілася 90 гадоў.
“Больш за паўстагоддзя імя легендарнай артысткі непарыўна звязана з даследаваннем, пераасэнсаваннем, адраджэннем і папулярызацыяй беларускай культурнай спадчыны”, — паведамілі ў міністэрстве культуры.
Гаявая разам з Мікалаем Дудчанкам у 1974 годзе заснавала ансамбль “Харошкі”, стала яго мастацкай кіраўніцай і галоўнай балетмайстаркай. Гаявую звольнілі з пасады ў 2024 годзе.