Адабраную маёмасць ксяндза не хочуць купляць Машыну, абраз, зямельны ўчастак ксяндза Генрыха Акалато…

Мінск Навіны

Адабраную маёмасць ксяндза не хочуць купляць

Машыну, абраз, зямельны ўчастак ксяндза Генрыха Акалатовіча не могуць прадаць з аўкцыёнаў: на таргі ніхто не прыходзіць. Пакупнікоў не знайшлося ні на Volkswagen, ні на абраз XVIII стагоддзя, які выстаўлялі на продаж тройчы.

Цяпер пляцоўка “БелЮрЗабеспячэнне” прапануе спагнанніку пакінуць непрададзеную маёмасць сабе ў кошт пагашэння, нібыта, запазычанасці святара.

Арыштаваны зямельны ўчастак Генрыха Акалатовіча ў Баранавіцкім раёне выставілі на продаж ужо шосты раз. Таргі аб’яўляліся з лютага, але ніхто на іх не зарэгістраваўся. Наступны аўкцыён запланаваны на кастрычнік. Мясцовыя жыхары адгаворваюць усіх ад такой пакупкі са словамі “гэта грэх – браць чужое”.

Ксёндз Генрых Акалатовіч быў прыгавораны да 11 гадоў калоніі па абвінавачанні ў «здрады дзяржаве». У лістападзе 2025 года яго вызвалілі і адправілі ў Рым. Маёмасць святара працягнулі канфіскаваць для пагашэння, нібыта, “даўгоў”.