
Значная частка ягонага жыцця непасрэдна звязаная з Беларуссю.
Міхаіл Клеафас Агінскі нарадзіўся блізу Варшавы і займаў высокія пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім, у тым ліку быў вялікім падскарбіем літоўскім. У 1794 годзе далучыўся да паўстання Тадэвуша Касцюшкі, на ўласныя сродкі сфармаваў атрад і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях. Пасля паразы паўстання эміграваў, але быў прабачаны царом і хутка вярнуўся. У 1801 годзе Гродне ён прысягнуў на вернасць расійскаму імператару.
Пазней Агінскі жыў у маёнтку Залессе каля Смаргоні — зараз ён адрэстаўраваны, там ёсць музей. Раім з’ездзіць і паглядзець, як у вас ёсць такая мажлівасць.
Агінскі пакінуў мемуары і музычную спадчыну — паланэзы, маршы, рамансы. Найбольш вядомы твор, які традыцыйна яму прыпісваюць, — паланэз «Развітанне з Радзімай». Памёр у 1833 годзе ў Фларэнцыі.
У Маладзечне імём Агінскага сёння названы музычны каледж.
Паслухайце “Развітанне з радзімай” у апрацоўцы Зміцера Вайцюшкевіч, Веранікі Кругловай і Сяргея Сокалава-Воюша.