АДКРЫТЫ ПАКАЗ З TETRAКЎБ #2 | «РЭВАЛЬВЕР»
У суботу 10 кастрычніка а 19:40 працягваем наш новы кінапраект у Беларускім Замку — «Адкрыты паказ з Tetraкўб».
20 фільмаў. 20 нядзель. 20 гісторый.
І другі фільм нашай падборкі — «Рэвальвер» Гая Рычы
«Рэвальвер» / Revolver
2005
1 г 55 хв
Рэжысёр: Гай Рычы
А перад паказам — традыцыйна аўтарскі тэкст Ігара Tetraкўб:
Субота 10 кастрычніка
19:40
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
І, як заўсёды, перад сустрэчай Ігар выбірае трэк у прадчуванні фільма — каб пачаць пагружацца ў яго атмасферу яшчэ да таго, як у зале згасне святло.

Махлярства, мастацтва, рэлігія, улада.
Усё так і было задумана ад самага пачатку — з таго моманту, калі палец апынуўся на спускавым кручку.
Формула простая:
1. Пешка. Гэта ты. Галоўны Герой. Рыцар. Шахід. Твая задача — адцягнуць увагу на сябе, сыграць першую ноту. Ты можаш быць нават спецэфектам, можаш нават не вылецець са ствала — гэта няважна. Галоўнае — напрамак.
♞ 2. Конь. О, ну вядома, я не ўмею карыстацца гэтым кавалкам жалеза — не тое што ты. Бяжы сюды.
♝ 3. Слон. Жорсткія хлопцы, адпетыя мярзотнікі. Двое з куфэрка. Карысныя, калі трэба адсекчы ўсё лішняе паміж намі.
Шах.
♜ 4. Ладдзя. Прафесіянал, на якога да апошняга ніхто не звяртае ўвагі. Ён выглядае непрыкметна, але менавіта ён пускае табе кроў. Дае зразумець, што адзіны шлях — у маю пастку.
♛ 5. Ферзь. Ён думаў, што менавіта ён тут — першая скрыпка. Галоўны лялькавод. Ха-х, не. Проста сыр у пастцы для цябе.
♚ 6. Кароль. Яго Вялікасць — Містэр С. Залатая куля, якой не павінна было быць у барабане. Апошняя — тая, што нарэшце б’е напавал. Фінальны акорд. Ніхто не ведае і ніколі не даведаецца, чаму яна трапіла ў цэль.
Мат.
…
Няма ніякай формулы. Гэта проста магія. Я нічога не рабіў.
Vae victis.