Іранскія сілавікі прыбылі ў Беларусь, каб прыняць удзел у «антытэрарыстычных» вучэннях ШАСГаворка і…

Мінск Навіны

Іранскія сілавікі прыбылі ў Беларусь, каб прыняць удзел у «антытэрарыстычных» вучэннях ШАС

Гаворка ідзе пра вайскоўцаў спецпадраздзяленняў сухапутных войскаў Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі. Гэта своеасаблівы сімбіёз узброеных сілаў і «палітычнай паліцыі» Ірану. Цікава, што ажно 47 дзяржаваў свету прызналі згаданы Корпус тэрарыстычнай арганізацыяй.

У Корпусе вартавых ісламскай рэвалюцыі падкрэслілі, што ўдзел іхнай «дэлегацыі» ў вучэннях на тэрыторыі Беларусі адбываецца на фоне «спробаў заходніх дзяржаваў аслабіць дачыненні Ісламскай рэспублікі з дзяржавамі рэгіёну».