Усё, халява скончылася? ChatGPT пачне таемна маркіраваць свае тэксты! Калі вы звыклі пісаць курсавы…

Мінск Навіны

Усё, халява скончылася? ChatGPT пачне таемна маркіраваць свае тэксты!
 
Калі вы звыклі пісаць курсавыя, працоўныя справаздачы ці пасты для сацсетак з дапамогаю штучнага інтэлекту – самы час напружыцца. OpenAI пад ціскам Еўразвязу пачынае ўкараняць нябачныя «вадзяныя знакі» (textGrain)!
 
Што гэта значыць?
 
Цяпер выкладчык або бос зможа прагнаць ваш тэкст праз спецыяльны дэтэктар і імгненна даведацца, што яго пісаў ChatGPT. Гэта не нейкія схаваныя прабелы, а хітры алгарытм статыстыкі падбору словаў. Фіча аўтаматычна запрацуе ў Еўропе ўжо ў найбліжэйшыя тыдні!
 
Сама кампанія прызналася, што сістэма пакуль… дзіравая.

Калі вы наўпрост скапіюеце вялікі тэкст – вас 100% зловяць.
Але варта вам замяніць усяго 10% словаў уласнымі сінонімамі – і дакладнасць дэтэктара рэзка абвальваецца! А калі вы не палянуецеся і перапішаце 25% тэксту, ШІ пазнае свой уласны твор толькі ў 17% выпадкаў. Да таго ж, кароткія тэксты сістэма амаль не распазнае.
 
Ну што, хто пойдзе тэрмінова перапісваць свае справаздачы? Адпраўляйце навіну сябрам, якія любяць зваліць усю працу на нейрасетку!