«Жыцьцё згарае ў нявольніцкім полымі». Палітвязьня з інваліднасьцю Ўладзімера Гундара перавялі з тур…

Мінск Навіны

«Жыцьцё згарае ў нявольніцкім полымі». Палітвязьня з інваліднасьцю Ўладзімера Гундара перавялі з турмы ў калёнію: https://smarturl.click/dLQVal

Актывіста і краязнаўцу з Баранавічаў Уладзімера Гундара затрымалі ў «справе Аўтуховіча» — нібыта за падрыхтоўку тэракту.

У 2023 годзе ў выніку двух судоў паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу палітвязьня асудзілі агулам на 20 гадоў зьняволеньня.

Уладзімеру Гундару 66 гадоў. Праваабаронцы ўключылі Гундара ў сьпіс палітвязьняў, якія паводле здароўя знаходзяцца ў асабліва ўразьлівым стане і дамагаюцца яго найранейшага вызваленьня.