QUIZAVA: MADE IN GERMANYНа нашай нямецкай QUIZAVA сярод пытанняў пра вынаходствы і вядомыя брэнды б…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

QUIZAVA: MADE IN GERMANY

На нашай нямецкай QUIZAVA сярод пытанняў пра вынаходствы і вядомыя брэнды было і такое:

Гэты нямецкі крэм з’явіўся ў Гамбургу ў 1911 годзе, а яго сіняя круглая бляшанка сёння пазнаецца амаль ва ўсім свеце. Назавіце брэнд.

Вядома, гэта NIVEA — адзін з самых вядомых брэндаў нямецкай кампаніі Beiersdorf, штаб-кватэра якой і сёння знаходзіцца ў Гамбургу.

Але ў найноўшай беларускай гісторыі ў гэтай назвы з’явіўся яшчэ адзін кантэкст.

Пасля падзей 2020 года і гвалту падчас пратэстаў NIVEA MEN заявіла, што не будзе спансіраваць Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года, калі турнір пройдзе ў Беларусі. Брэнд падкрэсліў, што выступае за павагу і адзінства і супраць дыскрымінацыі і гвалту.

NIVEA была адным са спонсараў, якія выступілі супраць правядзення чэмпіянату ў Мінску; у выніку Беларусь пазбавілі права прымаць турнір. У 2021 годзе беларускія ўлады ў адказ забаранілі імпарт і продаж прадукцыі Beiersdorf разам з прадукцыяй Škoda і Liqui Moly.

Так адно з пытанняў нашай QUIZAVA нагадала нам, што за знаёмай сіняй бляшанкай часам хаваецца значна больш гісторыі, чым здаецца на першы погляд

QUIZAVA — гуляем, даведваемся і знаходзім нечаканыя сувязі з Беларуссю.

#QUIZAVA