
Вайны няма, а вёскі — знікаюць. Гэта як?..
У Гомельскай вобласці знікла чарговая вёска. Пірэвічаў у Жлобінскім раёне больш няма. Не, яе не спалілі «карнікі» з кніжак Адамовіча. Вёска — вымерла сама сабою. Святло пагасілі ўжо чыноўнікі, юрыдычна зліквідаваўшы населены пункт, дзе ніхто не жыў з 2019 года.
З 2021 года ў Беларусі знікла 60 вёсак. Толькі за апошні год — 18. Што адбываецца з вёскай пасля выкрэслівання з ліку «жывых»? Дамы зносяць. Сады пілуюць. Зямлю пускаюць у сельскагаспадарчы зварот. Засяваюць. Ці — аддаюць пад выпас быдла. Пра тое, што тут некалі была вёска, сведчаць пара старых пакручаных яблыняў. Ды — камяні.
Падрабязней.