
10 кастрычніка ў Новавіленскім культурным цэнтры (Gerovės g. 1 Vilnius) адбудзецца 7-мы фестываль «Беларусь старажытная». Чарговым разам збяруцца беларускія, літоўскія, польскія, латышскія фальклорныя гурты, каб прадэманстраваць сваю традыцыйную (этнічную) культуру.
Новавіленскі культурны цэнтр ужо ў 7-мы раз расчыніць свае дзверы, каб прывітаць удзельнікаў. Гэта ўжо сталася традыцыяй, што фестываль адбываецца там. А самы першы фестываль адбыўся 9 лістапада 2019 г. у Новавіленскай гімназіі «Жарос».
Падрабязней.