Каардынацыйная рада запускае ўласную камісію па злачынствах рэжыму ЛукашэнкіУ КР абвясцілі пра ства…

Мінск Навіны

Каардынацыйная рада запускае ўласную камісію па злачынствах рэжыму Лукашэнкі

У КР абвясцілі пра стварэнне новай камісіі, якая будзе займацца зборам і аналізам сведчанняў пра рэпрэсіі ў Беларусі, а таксама рыхтаваць матэрыялы для міжнародных механізмаў адказнасці.

Пры гэтым ініцыятары падкрэсліваюць: гаворка не пра дубляванне працы праваабаронцаў ці расследавальнікаў. Задача камісіі – ператвараць зафіксаваныя факты ў палітычныя і прававыя крокі на міжнароднай арэне.

У КР таксама спадзяюцца, што сабраныя матэрыялы могуць быць выкарыстаныя ў расследаваннях міжнародных судовых інстанцыяў, у тым ліку тых, што датычаць адказнасці беларускіх уладаў за рэпрэсіі і саўдзел у расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Каардынацыйная рада стварыла камісію па расследаванні злачынстваў рэжыму Лукашэнкі

Злачынствы рэжыму Лукашэнкі расследуюць праваабаронцы, незалежныя расследавальнікі, нават Рада Еўропы і Міжнародны крымінальны суд. Навошта камісія па такім расследаванні ў Каардынацыйнай радзе,…