«Проста сустракайцеся з намі, фатаграфуйцеся, рабіце выгляд, што ў нас адліга і нармалізацыя, але ра…

Мінск Навіны

«Проста сустракайцеся з намі, фатаграфуйцеся, рабіце выгляд, што ў нас адліга і нармалізацыя, але рабіць мы нічога не будзем»

Так дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка апісвае пазіцыю Менску адносна магчымай нармалізацыі адносінаў з Захадам. Паводле яго, рэжым хоча паказухі, але не гатовы рабіць рэальныя крокі – вызваляць палітвязняў, спыняць рэпрэсіі і вырашаць пытанні бяспекі.

Ён таксама папярэдзіў, што актыўнае асвятленне сустрэчаў з лукашэнкаўскімі чыноўнікамі як прыкметы «пацяплення» можа негатыўна паўплываць на стаўленне Еўропы да беларусаў:

Маўляў, калі сітуацыя нармалізавалася, дык вяртайцеся ў Беларусь. А там людзей будуць саджаць.У Еўропе ж не будуць даваць прытулкі. Такая рызыка ёсць. І таму яшчэ больш важна тлумачыць, што няма змяншэння рэпрэсіяў, што палітвязні працягваюць сядзець. Таму што ў заходнюю інфармацыйную павестку трапляюць толькі навіны, што вось памілавалі 15 чалавек. Мы яшчэ нават не ведаем, каго рэальна там памілавалі, імёнаў не маем.

Што яшчэ сказаў Вячорка — чытайце ў каментары для «Белсату» па спасылцы

Адкрыць спасылку ў Беларусі