
Алесь Бяляцкі таксама папярэджваў. У 2020 2014 годзе казаў:
“Інфармацыйная агрэсія, інфармацыйная вайна накрывае сабой і Беларусь, “дзякуючы” таму, што беларусы глядзяць расійскія тэлеканалы. Расійская прапаганда фарміруе беларускую грамадскую думку ў негатыўным плане. Падымаеца шавіністычная хваля, агрэсія супраць Еўропы і еўрапейскіх каштоўнасцяў, супраць нацыянальнай адметнасці як беларусаў, так і ўкраінцаў. Гэта вельмі трывожная тэндэнцыя, з якою неабходна вельмі актыўна змагацца.
Бо мы можам апынуцца ў сітуацыі, калі праз два, тры, чатыры гады страцім беларускі народ – з-за няведання беларускай мовы, культуры, гісторыі. Беларусь можа ментальна і свядомасна скаціцца да “Северо-Западного края” Расійскай імперыі.“