
У маі 2009 года адбыўся неафіцыйны візіт Эльжбеты ў Беларусь разам з іншымі прадстаўнікамі роду Радзівілаў, падчас якога Радзівілы наведалі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальную бібліятэку Беларусі, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі ў Мінску, а таксама гарады Мір і Нясвіж, вёскі Паланечку і Ішкалдзь. У ліпені 2009 Эльжбета Радзівіл у суправаджэнні некалькіх прадстаўнікоў роду зноў наведала Нясвіж. Памерла 20 лiпеня 2021 г. у Варшаве.