
21 верасня 1917 г. нарадзілася Эльжбета Радзівіл ( пасля шлюба Э.Тамашэўска, ). Дачка апошняга гаспадара Нясвіжскага замка — Альбрэхта Радзівіла і англічанкі Дораці Паркер Дзікан . Некаторы час жыла разам з маці ў Парыжы і Рыме. Шлюб Альбрэхта Радзівіла з маці Эльжбеты быў нядоўгім, Эльжбета жыла з маці ў Парыжы і толькі час ад часу адведвала бацьку ў Нясвіжы, апошні раз — у 1935 годзе.