Пасля апошняга буйнога памілавання палітвязнямі прызналі яшчэ 224 чалавекі19 сакавіка ў выніку памі…

Мінск Навіны

Пасля апошняга буйнога памілавання палітвязнямі прызналі яшчэ 224 чалавекі

19 сакавіка ў выніку памілавання на волю выйшлі 250 палітвязняў. З таго часу праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ 224 чалавекі, якія ўтрымліваюцца за кратамі паводле палітычных матываў.

Акрамя таго, за гэты ж перыяд праваабаронцы постфактум прызналі палітвязнямі яшчэ 138 чалавек — на момант прызнання яны ўжо выйшлі на волю.

Такім чынам, пасля вызвалення 250 палітвязняў 19 сакавіка праваабаронцы зафіксавалі і прызналі палітычна матываваным зняволенне яшчэ 362 чалавек.