Сябр нашай фракцыі Станіслаў Салавей у межах працы ў Аб’яднаным пераходным кабінеце ўдзельнічае ў за…

Мінск Навіны

Сябр нашай фракцыі Станіслаў Салавей у межах працы ў Аб’яднаным пераходным кабінеце ўдзельнічае ў запуске праэкта «Раёнка» – праект онлайн-кансультацый кваліфікаваных беларускіх лекараў для людзей унутры Беларусі.

Навошта гэта? У невялікіх гарадах і вёсках трапіць да вузкага спецыяліста часта амаль немагчыма. «Раёнка» павінна зрабіць такую дапамогу даступнай незалежна ад месца жыхарства.

Як гэта працуе:
кансультацыі ў чаце або па відэасувязі, першыя пацыенты – ужо на пачатку верасня;
на старце будзе каля 10 спецыялістаў, сярод якіх тэрапеўт, мамолаг, ЛОР-лекар, эндакрынолаг і інфекцыяніст.
лекары – беларусы, якія працуюць пераважна ў краінах ЕС і маюць там дазвол на медычную практыку;
доступ – пасля верыфікацыі, але сама кансультацыя ананімная: лекар не ведае імя пацыента, а пацыент – імя лекара;
лекары могуць даць свае меркаванне па дыягназе ці стандартным лячэнні, але з мэтаў бяспекі, не выдаюць афіцыйныя высновы і рэцэпты.

Карыстаца могуць жыхары населеных пунктаў па-за Мінскам і абласнымі цэнтрамі і людзі ва ўразлівым стане.

Дапамагаць людзям, якія жывуць у Беларусі, не калісьці потым, а ўжо сёння – менавіта гэта робіць Фракцыя Еўрапейскі выбар.