
Захаваць незалежнасць і расейшчыну? Так не атрымаецца.
Ёсць такая частка беларусаў, якая супраць дыктатуры ў Беларусі і нядаўна асудзіла вайну Расіі супраць Украіны, але далей не могуць кінуць галоўную расейскую з’яву – русский мир, які так ці інакш бароняць і падтрымліваюць, у тым ліку расейскую мову – адну з наймацнейшых зброі Расіі. “Ну какая разница какой язык”, “зачем эта мова”, “русский язык – наш актив” – толькі некаторыя прыклады.
Як тлумачыць Віталь Цыганкоў, у Францыі, Польшчы, Нарвегіі, Італіі і іншых краінах дзеці ў школе атрымліваюць перад за ўсё свае культурныя коды, у тым ліку сваю нацыянальную літаратуру, а толькі потым сусветную.
Беларус, гадуючыся ў сённяшняй Беларусі, аўтаматычна ад дзяржавы і грамадства атрымлівае расейска-савецкую культурную ідэнтычнасць, разбаўленую пэўнымі беларускімі элементамі – “арнаментам”, так зусім трошкі, каб у выніку атрымліваліся расейцы з беларускім знакам якасці.
Ці Беларусь калонія Расіі? – гучыць пытанне ў перадачы.
https://www.youtube.com/watch?v=C2JH64lYBIw
Чаму ў беларускіх школах няма прадмету “сусветная літаратура”, а расейская вывучаецца асобна? Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў разважае, як школьная праграма фармуе расейска-савецкую ідэнтычнасць, якую ролю класічная літаратура адыгрывае ў пашырэнні…