Ва Украіне зарэгістравалі законапраект аб спрошчанай легалізацыі беларусаў. Яго падаў сябра міжфракц…

Мінск Навіны

Ва Украіне зарэгістравалі законапраект аб спрошчанай легалізацыі беларусаў. Яго падаў сябра міжфракцыйнай групы Вярхоўнай Рады “За дэмакратычную Беларусь” Аляксей Ганчарэнка.

Калі такі закон прымуць, грамадзяне Беларусі, якія легальна ўязджаюць ва Украіну, змогуць атрымаць “інтэграцыйны” дазвол на жыхарства на тры гады. Гэты дазвол дасць права працаваць, займацца бізнесам і карыстацца сацыяльнай абаронай.

Праз тры гады пражывання ва Украіне беларусы змогуць падаваць дакументы на атрыманне ўкраінскага грамадзянства. Яно будзе надавацца пасля праверкі з боку кампетэнтных органаў, а таксама здачы іспытаў на веданне ўкраінскай мовы і гісторыі краіны.