
На Гомельшчыне будуюць новы вайсковы палігон. Да яго пракладаюць чыгуначную ветку і асобную платформу, піша Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.
Чыгуначная ветка ад станцыі Якімаўка будзе працягласцю 1,24 км. Яна стане шляхам неагульнага карыстання. Гэтая ветка разлічаная на саставы да 60 вагонаў. Эшалон зможа цалкам прайсці на агароджаную тэрыторыю палігона, не займаючы шляхі на станцыі Якімаўка.