
Інфармацыяй пра збіццё хлопчыка ў дзіцячым садку ў Мінску занялася міліцыя. Там заўважылі пост маці пацярпелага ў Threads і пачалі праверку.
Жанчына напісала, што яе 7-гадовага сына збіла выхавацелька дзіцячага садка. Той не спадабалася, што хлопчык актыўна паводзіў сябе пасля прагулкі на вуліцы, і яна зацягнула яго ў пакой для сну за каптур. Маці сцвярджае, што хлопчыка білі галавой аб падлогу, у яго засталіся сінякі.