Камунальнікі правялі «добраўпарадкаванне» на Лошыцкіх могілках у Менску. Праўда, гісторыкі хутчэй на…

Мінск Навіны

Камунальнікі правялі «добраўпарадкаванне» на Лошыцкіх могілках у Менску. Праўда, гісторыкі хутчэй назвалі б гэта варварствам

Тэлеграм-канал «Спадчына» звяртае ўвагу, што на гэтых могілках, што існуюць з пачатку XIX стагоддзя, сфармаваўся пласт самаробных помнікаў і цікавых каваных крыжоў, якія паўсталі яшчэ ў даваенныя часы.

Супрацоўнікі ЖКГ усё гэта дэмантавалі і спілавалі, многія помнікі ды крыжы былі проста выкінутыя на сметнік. На месца гістарычных артэфактаў паставілі аднатыпныя шэрыя пліты (так званыя «падгалоўнікі»).

Аўтары каналу падкрэсліваюць, што такім чынам ствараецца нехарактэрны для традыцыйных беларускіх могілак ландшафт. Да таго ж, пры пераносе імёнаў і датаў на новыя пліты дапускаюцца фактычныя памылкі, а фотамедальёны са старых надмагілляў увогуле не мацуюць на свежыя «падгалоўнікі», іх проста здымаюць і выкідваюць.