Беларускі профіль анкалогіі: самы высокі ўзровень смяротнасці сярод суседзяўАнкалагічныя захворванні…

Мінск Навіны

Беларускі профіль анкалогіі: самы высокі ўзровень смяротнасці сярод суседзяў

Анкалагічныя захворванні ў Беларусі адрозніваюцца ад сусветных: калі ва ўсім свеце найчасцей дыягнастуюць рак лёгкага і рак малочнай залозы, то ў Беларусі высокія пазіцыі раку кішэчніка і страўніка. Рак лёгкага займае толькі чацвёртае месца, аднак застаецца галоўнай прычынай смерці ад анкалогіі.

У мужчынаў і жанчын захворванне таксама істотна розніцца. У мужчынаў кожны пяты новы дыягназ прыпадае на рак прастаты, аднак найчасцей яны паміраюць ад раку лёгкага. У жанчын найбольш распаўсюджаным застаецца рак малочнай залозы, але паводле смяротнасці каларэктальны – рак кішэчніка.

Паводле смяротнасці Беларусь таксама застаецца ў верхняй частцы рэгіянальнага спісу: 124,4 выпадкі на 100 тысячаў чалавек. Гэта больш, чым у Польшчы (123,9), Латвіі (116,6), Літве (113,4), Украіне (108,4) і Расеі (106,7). Так, сярод суседзяў Беларусь мае самы высокі ўзровень анкалагічнай смяротнасці.

Больш падрабязнасцяў чытайце па спасылцы.