
Лукашэнкаўцы спачатку ледзь не забілі беларускі агратурызм, а цяпер намагаюцца вярнуць яго ў норму
Калі ў 2021-м суб’ектаў аграэкатурызму ў нашай краіне было 3150, то ў 2024-м засталося толькі 1408.
Прычына? Указ Лукашэнкі «Аб развіцці аграэкатурызму», які выйшаў у 2022-м. Праўда, ён не тое што не паспрыяў развіццю сферы – ён яе ледзь не пахаваў.
Цяпер напаўнепрытомны айчынны агратурызм «б’юць па шчаках» ды «пырскаюць яму вадою на лоб», каб прывесці да цямы.
Разбіраемся з тэмаю на нашым сайце
Калі вы ў Беларусі, адкрывайце тэкст праз гэты лінк