
Яшчэ адзін тунэль з Беларусі выявілі ў Латвіі. Памежнікі затрымалі 28 парушальнікаў мяжы.
Гэта ўжо другі выпадак, калі ў Латвіі знаходзяць падземны тунэль з Беларусі, якім карыстаюцца мігранты. Пра першы паведамлялася дзесяць дзён таму. Тады латвійскія памежнікі затрымалі 15 чалавек, якія скарысталіся гэтым ходам.